Якіх зьменаў можна чакаць у беларуска-расейскіх адносінах пасьля прэзыдэнцкіх выбараў у Расеі? Наколькі імавернае аднаўленьне праекту саюзнай дзяржавы? Наколькі магчыма, што новая расейская ўлада хутка скасуе эканамічныя прэфэрэнцыі, якія атрымлівае Беларусь? Свае адказы на гэтыя пытаньні прапаноўваюць у “Праскім акцэнце” расейскія палітолягі Дзьмітры Арлоў, Станіслаў Бялкоўскі, Сяргей Караганаў, Сяргей Маркаў, Мікалай Пятроў, Леанід Радзіхоўскі, Марк Урноў і Аляксандар Фадзееў. Вядзе перадачу Юры Дракахруст.